АКВА́ЛЬНЫ ЛАНДША́ФТ,
аквакомплекс, прыродная адзінка дзялення воднага асяроддзя (акіяна, возера, вадасховішча); участак, якому ўласцівы спецыфічныя асаблівасці характарыстык вады, газавага саставу, донных адкладаў і біёты. Аналагічны ландшафту геаграфічнаму на сушы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)